Твітар
PalinaLyrics of Твітар by Palina
Кожны дзень ідзе, быццам пакрысе
Галаву схіліў, як прымушаны
Я стаю, нібы на адной назе
Пасярод зімы
Неба як агонь, вецер як вада
Пераблытаў хто, дзе мая луна?
Цёплы сьвітэр, пішу ціха
Прывітаньні сябрам
За гадзінай гадзіну
Колькі дзён — чорт пабраў!
Я пакіну Радзіму
Каюся, каюся!
Ўвесь разбэшчаны ды раз′юшаны
І каму такі падабаюся?
Лай-дай-да-дай
Кожны дзень, як дзень
Хвалявалась ноч
Расплятала косы дзявочыя
Ты зратуй мяне!
Я ня ведаю, як ў цемру гэту ўскочыла
Быццам тут агонь
Быццам тут вада
Ні горача, ні холадна-а-а!
Цёплы сьвітэр, пішу ціха
“Усё добра!”
За навінай навіна
Холад лезе пад коўдру
Я пакіну Радзіму
Каюся, каюся!
Забясьпечаны, ненапружаны
Хто са мной такі будзе лаяцца?
Лай-дай-да-дай
Кожны ты, як сьвет
Кожны сьвет, як ўсе
Нараджаецца і зьнішчаецца
Не кажы, што так
Не кажы, што не
Тое дзе цяпло, тая чысьціня
Захаваны ці де захавалася?
А-а-а-а
Цёплы сьвітэр, пішу ціха
Прывітаньні сябрам
За гадзінай гадзіну
Колькі дзён — чорт пабраў!
Я пакіну Радзіму
Каюся, каюся, каюся!
(Каюся, каюся, каюся!)
Каюся, каюся, каюся!
(Каюся, каюся, каюся!)
Грустные песни
Грустные песни - Album • 2019